1. Прамежкавая форма паселішча паміж горадам і вялікім сялом. Яго ўзнікненне было абумоўлена распаўсюджаннем грашовай рэнты і стварэннем вотчынных таргоў у ХV – XVI стст. –
2. Пастаялы двор, дзе часова спыняўся князь (у тым ліку для збору палюддзя), духоўныя асобы ці купцы (госці) –
3. Сельскае паселішча, тыпалагічна набліжанае да вёскі, жыхары якога на пэўны час (ад 2 да 12 гадоў) вызваляліся ад феадальных павіннасцяў –
4. Старажытны тып сельскага паселішча на Беларусі, якое пачаткова з’яўлялася загараднай княжацкай рэзідэнцыяй, цэнтрам вотчыны ці маёнтка феадала –
5. З’яўляецца прамысловым, гандлёвым, культурным, рэлігійным і адміністрацыйна-палітычным цэнтрам прылеглага раёна, вобласці, краіны –
6. Невялікія (1 – 5 двароў) шляхецкія маёнткі, якія масава з’явіліся пасля валочнай рэформы (1557) і займаліся вытворчасцю хлеба на продаж –
7. Адасобленая сялянская гаспадарка, у якой хата і ўсе гаспадарчыя пабудовы знаходзіліся побач з ворнай зямлёй. ... вядомы на Беларусі з канца ХІХ ст. –