MO

Народнае мастацтва і традыцыйныя рамёствы. Модуль 2

Галіны народнай творчасці. ЗаданнеЗапоўніце табліцу, падбіраючы да апісання галіну народнай творчасці і жанр.
9/11

Мае традыцыйныя для дадзенай мясцовасці рухі, рытмы, касцюмы. Асаблівасць яго – дынамічнасць, жыццярадаснасць і супольны характар выканання.

Яго вытокі ўзыходзяць да старажытных паляўнічых і земляробчых абрадавых гульняў, культавых рытуалаў. Развіваўся з творчасці вандроўных музыкаў, прыдворных труп беларускіх магнатаў, дзейнасці актораў-аматараў.

Аб’ядноўвае розныя па змесце творы: пра фантастычных пачвар жывёл і птушак, непераможных асілкаў, кемлівых простых людзей, хітруна-злодзея, мудрую дзяўчыну і інш.

Галіна мастацтва, у якім сродкам адлюстравання рэчаіснасці, увасаблення мастацкіх вобразаў і ўздзеяння на чалавека служаць пэўным чынам арганізаваныя гукі.

Від выяўленчага мастацтва, малюнак з подпісам, прызначаны для масавага распаўсюджвання. Выконваўся ў тэхніцы ксілаграфіі, гравюры на медзі, літаграфіі і дапаўняўся размалёўкай ад рукі.

Галіна народнай творчасці, звязаная з традыцыйнымі рамёствамі, уключае выраб па-мастацку аформленых прылад працы, хатняга начыння, транспарту, посуду.

Кароткае вобразнае апісанне прадмета або з’явы, у аснове якога ляжыць cупастаўленне разнастайных з’яў і прадметаў рэчаіснасці пры іх падабенстве. Пабудавана на метафары: у паэтычнай форме апісвае яго ўласцівасці, паходжанне, прызначэнне.

Галіна архітэктуры, якая развіваецца пад уплывам народных будаўнічых традыцый, дзе ўвасоблены светапогляд народа, яго ўменне арганізаваць жыццёвую прастору ў канкрэтных прыродна-кліматычных і сацыяльна-эканамічных умовах.