Cвята прымеркавана да сканчэння збору ўраджаю. Галоўную ролю ў абрадзе адыгрывала лубка, напоўненая жытам з устаўленай у яе свечкай.
Пасля таго, як свечкі былі асвечаны, іх тушылі пераварочваннем кнота ўніз і хавалі за пазуху. Пасля вяртання дадому гаспадар браў свечку, жонка запальвала яе, і адбываўся абавязковы абрад крыжавання.
У гэты дзень здзяйсняўся абрадавы абход палёў, магічнымі дзеяннямі суправаджаўся выган жывёлы ў поле: гастадар тройчы абыходзіў статак з запаленай грамнічнай свечкай, гаспадыня абкурвала жывёлу святаянскімі зёлкамі, пастух лёгка сцябаў кожную жывёліну вярбой.
Пяклі з цеста “кулікі” і выстаўлялі іх на даху, а таксама ва ўсіх значных месцах: у хляве - каб жывёла радзіла, у гумне - каб зерне вялося. Такія смачныя “птушкі” павінны былі прывабіць сапраўдных, а з імі і вясну.
У апошні дзень тыдня рыхтавалі кола, запальвалі вогнішча, сімвалічна спальвалі сабраныя паўсюль рэчы і ляльку Зімы, якія вывозілі на поле, на самы высокі пагорак, дзе былі пасеяны азімыя.
Пасля абеду сяляне ўжо не займаліся сваімі дзённымі справамі, а святкавалі. Клаліся на палаці і пераварочваліся з боку на бок, імітуючы звычкі мядзведзя.
Завяршаўся абрад святочным пачастункам. Часам гэта суправаджалася занясеннем у хату апошняга снапа і дарэннем гаспадару вянка, сплеценага з каласоў.
Пад абрус на стол клалі сена, якое пасля вячэры скормлівалі каровам.
1. Каляндарныя святы і абрады беларусаў
2. Каляндарныя святы і абрады беларусаў. Заданне
3. Зімовыя святы і абрады
4. Вясновыя святы і абрады
5. Летнія святы і абрады
6. Восеньскія святы і абрады
7. Каляндарныя святы і абрады беларусаў. Заданне
8. Каляндарныя святы і абрады беларусаў. Заданне
9. Дыягнастычнае заданне
10. Літаратура