MO

Этнаграфічныя рэгіёны. Модуль 3

Этнаграфічныя рэгіёны. Тэст 1Згадзіцеся альбо не са змешчанымі ў табліцы сцвярджэннямі, выбіраючы адказ так альбо не.
1/5

1. Усе рэгіёны аднолькавыя паводле кліматычна-геаграфічных умоў, характару заняткаў, тыпу паселішчаў і жылля
2. Рэгіёны лакалізуюцца ў масівах з рознымі гістарычнымі і экалагічнымі ўмовамі
3. На тэрыторыі Беларусi існуе дзесяць этнаграфічных рэгіёнаў
4. Рэгіёны размяшчаліся ў басейнах вялікіх рэк
5. Этнаграфічныя рэгіёны адлюстроўваюць багацце і разнастайнасць беларускай народнай культуры, яе творчыя магчымасці і самадзейны характар.
6. Па меры засялення рэгіёнаў складваліся вытворчыя і абрадавыя традыцыі, фармаваўся тып культуры.
7. На працягу стагоддзяў межы этнаграфічных рэгіёнаў не змяняліся.
8. Рэгіён – гэта частка этнічнай тэрыторыі, што вылучаецца паводле комплексу этнакультурных прыкмет.
9. Змены межаў этнаграфічных рэгіёнаў парушалі пераемнасць гістарычных традыцый
10. Сацыяльна-эканамічныя і этнічныя працэсы з цягам часу накладвалі адбітак на сістэму земляробства, гаспадарчы побыт, звычкі