MO

Каляндарныя святы і абрады беларусаў. Модуль 3

Каляндарныя святы і абрады беларусаў. Тэст 3Упішыце назву свята да прапанаванага абраду.
3/5

У апошні дзень тыдня рыхтавалі кола, запальвалі вогнішча, сімвалічна спальвалі сабраныя паўсюль рэчы і ляльку Зімы, якія вывозілі на поле, на самы высокі пагорак, дзе былі пасеяны азімыя.

Завяршаўся абрад святочным пачастункам. Часам гэта суправаджалася занясеннем у хату апошняга снапа і дарэннем гаспадару вянка, сплеценага з каласоў.

У гэты дзень здзяйсняўся абрадавы абход палёў, магічнымі дзеяннямі суправаджаўся выган жывёлы ў поле: гастадар тройчы абыходзіў статак з запаленай грамнічнай свечкай, гаспадыня абкурвала жывёлу святаянскімі зёлкамі, пастух лёгка сцябаў кожную жывёліну вярбой.

Пасля абеду сяляне ўжо не займаліся сваімі дзённымі справаамі, а святкавалі. Клаліся на ложак і пераварочваліся з боку на бок, імітуючы звычкі мядзведзя.

Пасля таго, як свечкі былі асвечаны, іх тушылі пераварочваннем кнота ўніз і хавалі за пазуху. Пасля вяртання дадому гаспадар браў свечку, жонка запальвала яе, і адбываўся абавязковы абрад крыжавання.

Cвята прымеркавана да сканчэння збору ўраджаю. Галоўную ролю ў абрадзе адыгрывала лубка, напоўненая жытам з устаўленай у яе свечкай.

У гэты дзень часта ідзе дождж, і гэта лічыцца добрай прыкметай – будзе ўраджай у наступным годзе, а таксама дождж змые грахі і благія думкі.

Мужчыны і хлопцы збіраліся ў вялікія (па 10-20 чалавек) гурты валачобнікаў і хадзілі па вёсцы і спявалі ў кожныі двары песні.

Пад абрус на стол клалі сена, якое пасля вячэры скормлівалі каровам.

Пяклі з цеста „кулікі“ і выстаўлялі іх на дах, а таксама ва ўсіх значных месцах – у хляве каб жывёла радзіла, у гумне каб зерне вялося. Такія смачныя „птушкі“ павінны былі прывабіць сапраўдных, а з імі і вясну.